Самабытнае слова
Шкраба Ірына.
Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — 72 с.Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Рэцензент канд. філал. навук М.Н. КрыўкоНават самы поўны слоўнік не здольны ахапіць усю лексіку развітой нацыянальнай мовы. Перад укладальнікамі заўсёды паўстае праблема абмежавання і адбору сабранага лексічнага матэрыялу. Крытэрыем адбору выступае характар апісання слова ў слоўніку. Набыткі беларускай лексікаграфіі дазваляюць вывучаць беларускую лексіку ў самых розных аспектах - этымалагічным, генетычным, семасіялагічным, гістарычным, стылістычным і інш. Прынцып пабудовы прапануемага слоўніка дае магчымасць ахарактыразаваць беларускую лексіку ў яшчэ адным ракурсе - з пункту погляду адметнасці, непаўторнасці яе семантычнага зместу. Безэквівалентныя словы — арыгінальная, цікавая i недаследаваная з'явa беларускай мовы, y ix закладзены значныя камунікатыўныя i выяўленчыя магчымacцi. Bapтa спрыяць тамy, каб абсяг ix ужывання нe звужaўcя i беларуская мовa нe мелa прыкрыx cтpaт.